Снежань павінен быць снежным,
Студзень павінен сцюдзёным,
Але ў Белай у Вежы
Дождж замест снега штодзённа.
Што жа прырода стварыла?
Дзе халады і завеі?
Хмарамі неба пакрыла,
Сонца заход ружавее.
Дрэвы баяцца, што люты
Згубіць марозам без снега.
Зверу і птушцы – пакуты,
Сон не бярэ іх – вось здзека.
Дзе ты Зіма – прыгажуня?
Што запынілася доўга?
Сумна у далеч гляджу я
Але пустая дарога…
Автор: Метель (Veyalitsa)
Изображение: EhoSevera
Оставьте ответ