У старажытныя часіны
На знатнай полацкай зямлі
У сям’ю купца Лукі Скарыны
Буслы Францыска прыняслі.
Пачаў вучыцца ў сваёй хатцы,
Азы навукі пазнаваў
І праз гады руплівай працы
Выдатным бакалаўрам стаў.
Быў доктарам навук свабодных
І Біблію ён пераклаў.
У Вільні дзеля мэт народных
З душою кнігі друкаваў.
Мы помнім друкара Скарыну!
Як ён навукі пазнаем
І у знамянальную часіну
З душой павагу аддаем!
Автор: Метель (Veyalitsa)
Изображение: EhoSevera
3 комментария
Кто-то еще пишет на нем…
Амаль ужо шэсць гадкоў нiчога не пiшу на роднай мове… але ў мяне шмат старых вершаў. Абавязкова апублікую і праілюструю іх для цябе!
спадзяюся, што яшчэ пачую, прачытаю радкі твайго аўтарства на беларускай мове